01 снежня 2018
Правапіс·org
pravapis.org.dyskurs.be
Cайт Правапіс·org — піянер беларускага інтэрнэта.
Платформа папулярызацыі беларускага змесціва ў эпоху, пра якую Скарына мог толькі марыць
Праграма «зрабіць слова дасяжным» пастаўлена Скарынам ў 1517 годзе і дагэтуль яшчэ не здзейснена поўнасцю — ні ў дачыненні да Бібліі, ні да іншага якаснага чытва. Дасяжнага беларускага змесціва — бракуе!
Пакрысе прачынаецца цікавасць саміх беларусаў да беларускай мовы, яе культурнай прасторы, да беларускасці ўвогуле. Гэтую прастору трэба запаўняць; рух у ёй — трансляваць, зберагаць, перадаваць.
Дыскурс «братэрскасці народаў» не адпавядае рэчаіснасці — у 2014 як і ў 1654. Беларусы мусяць будаваць свой дыскурс на ўласным матэрыяле: беларускай культурнай прасторы больш за пяць стагоддзяў.
У 21-ым стагоддзі сапраўды Адкрытым можа называцца толькі такое змесціва (кантэнт), якое лёгка знайсці (гэта значыць, яно добра індэксуецца) і якое лёгка ўжываць: спажываць і трансляваць далей (гэта значыць, яно добра адаптаванае да электроннай экасістэмы і дасяжныя яго зыходнікі). Мы жадаем павялічыць прыкметнасць навуковага, адукацыйнага і іншага беларускага кантэнту праз простыя і (але) жыццяздольныя мадэлі выдаўніцтва і індэксацыі — у сеціве і на паперы, у вытворнасці (production) і ў зыходніках.
Я заўсёды стаяў на пазіцыях папулярызавання нацыянальнага зместу на роднай мове. «Каб усялякі просты чалавек і грамадзянін, чытаючы ці слухаючы, мог паразумець, што патрэбна да яго душэўнага выпраўлення». Я ўпэўнены, у беларусаў трэцяга тысячагоддзя ўсё атрымаецца.
01 снежня 2018
Cайт Правапіс·org — піянер беларускага інтэрнэта.
05 лістапада 2016
Падручнік міжнароднай мовы эсперанта Адама Паўлюкаўца.
04 красавіка 2015
Платформа папулярызацыі беларускіх твораў на некалькіх мовах.
18 красавіка 2009
Мовазнаўства — навуковыя працы пра беларускую мову і беларускую філалогію.
15 снежня 2007
Лацінка · орг — cайт пра беларускую лацінскую азбуку